Два клубы прэтэндуюць на золата і адразу чатыры на бронзу. Такія вынікі перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ сёння разбіў "Белшыну" - 5:0. Дубль аформіў Максім Скавыш і захаваў першае месца турнірнай табліцы. Бабруйчане ж пакідаюць Вышэйшую лігу.
За бал ад барысаўчан салігорскі "Шахцёр". У выпадку няўдачы ў Брэсце "гарнякі" пазбавіліся б шанцаў на першае месца. Але гэтага не адбылося - клуб Рамана Грыгарчука ўтрымаў пераможны лік у матчы з "Рухам" - 2:1. У заключным туры "Шахцёр" прыме "Мінск", БАТЭ ж чакае выязная гульня са сталічным "Дынама". На трэцім радку застаецца "Нёман", але таксама 53 балы ў "Тарпеда-БелАЗ". Захоўваюць шанец падняцца на п'едэстал і два "дынамаўскія" калектывы.













