Вынікі перамоў у Астане падтрымалі ў ААН і Вашынгтоне

25 января 2017

"Мы вітаем дзеянні, якія прывядуць да ўстойлівай дээскалацыі гвалту і скароцяць маштабы пакут у Сірыі", - заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер. У ААН у сваю чаргу разлічваюць, што зараз перамовы па Сірыі ў Жэневе будуць максімальна прадстаўнічымі. Сустрэча пад эгідай ААН у Швейцарыі вызначаная на 8 лютага.

Двухдзённыя кансультацыі ў Астане, нагадаем, сталі новым этапам у вырашэнні канфлікту - па выніках сустрэч прыняты сумесны дакумент Расіі, Ірана і Турцыі. У ім краіны-гаранты абвясцілі аб стварэнні механізму кантролю за выкананнем перамір'я ў арабскай рэспубліцы, а таксама пацвердзілі намеры не спыняць барацьбу з тэрарыстамі.

Сёння вынікі сустрэчы пракаментаваў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. На яго думку, палітычны працэс па Сірыі прасоўваецца, намаганні па вырашэнні канфлікту выходзяць на новы ўзровень. Ужо вядома, што Сяргей Лаўроў сустрэнецца з прадстаўнікамі сірыйскай апазіцыі 27 студзеня ў Маскве.