Вынікі парламенцкіх выбараў у Ізраілі

3 марта 2020
У Ізраілі на парламенцкіх выбарах лідзіруе партыя прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху "Лікуд". Паводле даных экзітполаў, у яе ёсць шанц атрымаць 37 са 120 месцаў у заканадаўчым органе. Яе галоўны апанент - цэнтрысцкі блок партый "Кахоль-Лаван", паводле папярэдніх падлікаў, атрымлівае 33 крэслы. Такі вынік год таму ў выніку не прывёў да фарміравання кіруючай кааліцыі. Цяперашнія выбары сталі трэцімі ў Ізраілі за год.