Вынікі няпростага для Еўрасаюза года падвялі сёння ў Бруселі

15 декабря 2017

Вынікі няпростага для Еўрасаюза года падвялі сёння ў Бруселі лідары 27 дзяржаў аб'яднання. Пра канкрэтныя вынікі працы па асноўных кірунках, якія патрабуюць рашэнняў, гаварыць складана. І еўрапейскія лідары гэта прызналі. У прыватнасці, дагэтуль няма прасвету ў вырашэнні міграцыйнага крызісу, з трывогай чакаюць у еўрапейскіх сталіцах другога этапу перамоў па выхадзе з ЕС Лондана.

Ангела Меркель, федэральны канцлер ФРГ:

"Нам так і не ўдалося прыйсці да згоды па праблеме міграцыі. Захоўваецца шэраг кірункаў, па якіх мы не можам дасягнуць салідарнасці. Гэта я лічу проста непрымальным. Мы абмеркавалі пытанне выхаду Вялікабрытаніі з саюза. Наперадзе нас чакае найбольш жорсткая фаза перамоў. Добрая навіна ў тым, што ўсе 27 членаў ЕС прыклалі вялізныя намаганні, прадэманстраваўшы адзінства. І гэта ўсяляе аптымізм".

Затое аднагалосна прынята рашэнне аб прадаўжэнні эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі яшчэ на паўгода. У санкцыйныя спісы ўваходзяць найбуйнейшыя расійскія кампаніі з дзяржаўным удзелам.