Італьянскі суд прыгаварыў дызайнераў Дольчэ і Габана да году і 8 месяцаў турмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў

20 июня 2013

Сума - мільярд еўра. Зараз іх можа выратаваць толькі апеляцыя. Як стала вядома, мадэльеры ўхітрыліся прадаць сваю лінію адзення люксембургскай фірме Гадо, у якой яны ж з'яўляюцца галоўнымі акцыянерамі. Прычым сума здзелкі, якую ажыццявілі яшчэ ў 2004, была наўмысна прыніжаная ў некалькі разоў, каб заплаціць як мага менш падаткаў. Гэтай вясной дызайнераў ужо штрафавалі амаль на трыста пяцьдзясят мільёнаў еўра за іншую гісторыю з нявыплатай падаткаў.