Італьянскія фермеры знішчылі дзясяткі літраў малака ў знак пратэсту

12 февраля 2019

Яны заявілі, што хутчэй ліквідуюць сваю прадукцыю, чым прададуць яе амаль задарма. Цана на авечае малако знізілася больш як на 25 %. Гэта адбылося ўслед за паніжэннем цэн на сыр пекарына рамана, вытворчасць якога складае каля паловы вытворчасці ўсяго авечага малака на Сардзініі. Паводле слоў фермераў, устаноўлены кошт не толькі не прыносіць прыбыткаў, але нават не перакрывае выдаткаваныя сродкі. Дарэчы, сітуацыя, якая склалася, можа прывесці да закрыцця 12 000 ферм на востраве.