Італьянская паліцыя канфіскавала 3,5 тысячы падробленых пергаментаў з папскімі добраславеннямі

15 декабря 2015

Яны вырабляліся на тэрыторыі Ватыкана прыватнай кампаніяй. Пергаменты з надпісамі і выявамі Папы Рымскага Францыска былі знойдзеныя ў друкарскім цэху аднаго з сувенірных магазінаў. Кошт знаходкі перавышае 70 000 еўра. Зараз паліцыя і жандармерыя Ватыкана спрабуюць устанавіць колькасць ужо рэалізаваных падробак. Каб не даць магчымасць прыватнікам нажывацца на гэтых сувенірах, летась Святы прастол вырашыў выпускаць такія пергаменты аднаасобна. Усе сродкі ад іх рэалізацыі накіроўваюцца на карысць бедных і маламаёмных рымлян.