Італія адновіць пагранічны кантроль на ўнутраных межах з дзяржавамі шэнгенскага пагаднення

10 мая 2017

З сённяшняга дня Італія на 20 дзён адновіць памежны кантроль на ўнутраных межах з дзяржавамі шэнгенскага пагаднення напярэдадні саміту G-7 на Сіцыліі. Меры прыняты Міністэрствам унутраных спраў краіны ў мэтах гарантавання неабходнага ўзроўню бяспекі. Акрамя ўзмацнення памежнага кантролю чакаецца закрыццё прасторы над Таармінай, а таксама павелічэнне штата падраздзяленняў узброеных сіл, якія займаюцца барацьбой са злачыннасцю і тэрарызмам. Для еўрапейскіх краін з'яўляецца тыповым часовая адмова ад правіл шэнгенскага пагаднення падчас правядзення буйных міжнародных мерапрыемстваў.