Італія смуткуе па ахвярах караблекрушэння

4 октября 2013
Напярэдадні каля вострава Лампедуза загінулі 133 нелегала з Паўночнай Афрыкі. Яны спрабавалі дабрацца ў Еўропу на судне, якое шло з перагрузкай з Лівіі. Аперацыя па ратаванні не спынялася ўвесь чацвер. Ратавальнікі дасталі з вады жывымі больш як 150 чалавек. Яшчэ прыблізна 200 пасажыраў судна зніклі без вестак. Прычынай караблекрушэння стаў пажар. Ёсць дзве версіі - няспраўнасць электраправодкі і наўмысны падпал.