Італія сёння адзначае 70-ю гадавіну вызвалення ад фашызму

25 апреля 2015

25 красавіка 45-га года на поўначы краіны пачалося паўстанне, якое пры падтрымцы войскаў антыгітлераўскай кааліцыі паклала канец нямецкай акупацыі. Сёння раніцай Прэзідэнт Рэспублікі Серджыа Матарэла ў суправаджэнні дачкі ўсклаў вянкі да мемарыяла "Алтар Айчыны". А ў Трыесце мясцовыя ўлады, а таксама дыпламаты Беларусі, Расіі і Казахстана ўшанавалі памяць загінуўшых байцоў "Рускага батальёна", якія ўцяклі з нямецкага палону і поплеч з італьянскімі партызанамі змагаліся супраць фашызму.