Італія адзначае нацыянальнае свята - Дзень абвяшчэння рэспублікі

2 июня 2019

Сёння ў буйных гарадах праходзяць ваенныя парады і мноства ўрачыстасцяў і забавак. У Рыме ад Калізея да падножжа Капітолія традыцыйна пройдуць святочныя ваенныя калоны. Аляксандр Лукашэнка ад імя нашага народа і сябе асабіста павіншаваў кіраўніка Італіі Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што адносіны нашых краін істотна паглыбіліся і набылі дадатковую каштоўнасць у апошнія гады.