Італія хоча адкрыць рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку для аплаты расійскага газу

28 апреля 2022
Газавае пытанне працягвае ўставаць рублём. Чарговая краіна рыхтуецца прыняць умовы Расіі па аплаце. Так, для ажыццяўлення плацяжоў за блакітнае паліва італьянскі энергетычны гігант Eni хоча адкрыць рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку. Гэта паведамляе агенцтва "Блумберг". Дарэчы, самі італьянцы такое рашэнне падтрымліваюць і адзначаюць, што пастаўкі расійскага газу важныя для Італіі.

Залежыць ад паставак энергарэсурсаў з Расіі і Малдова. Прэзідэнт краіны прызнала, што альтэрнатывы расійскаму газу няма, бо  закупка паліва на рынку будзе ў некалькі  разоў даражэйшая.