Італія змагаецца з наступствамі моцных паводак

28 ноября 2016

Ахвярамі непагадзі сталі 2 чалавекі. Ёсць прапаўшыя без весткі. Больш за ўсё пацярпелі рэгіёны П'емонт і Лігурыя. У некалькіх населеных пунктах сышлі апоўзні. З-за небяспекі абвальвання будынкаў у Генуі былі эвакуіраваныя каля 200 чалавек. Многія вуліцы затопленыя. Прыйшлося закрыць школы, магазіны, прадпрыемствы, перакрытыя дарогі. У цэлым інтэнсіўныя дажджы спыніліся, аднак у зоне рызыкі ўсё яшчэ застаюцца некалькі абласцей.