IT-гіганты Google, Amazon і Facebook павінны плаціць падаткі ў тых краінах, дзе зарабляюць

19 июля 2019

Google, Amazon і Facebook павінны плаціць падаткі ў тых краінах, дзе зарабляюць. Нават калі іх офісы знаходзяцца ў іншых дзяржавах. Такое рашэнне прынялі міністры фінансаў краін "Вялікай сямёркі" і кіраўнікі нацыянальных цэнтрабанкаў. Акрамя таго, крыптавалюта павінна рэгулявацца максімальна жорстка. 

Асаблівая ўвага да Libra. Яе Facebook плануе запусціць у абарачэнне ў наступным годзе. Дыпламаты заклікаюць кампанію Цукерберга да выканання заканадаўства па барацьбе з адмываннем грошай і патрабуюць ад інтэрнэт-гіганта гарантаваць бяспеку транзакцый і абарону карыстальніцкіх звестак.