Знішчальнік разбіўся на авіяшоу ў Італіі

25 сентября 2017

Машына звалілася ў мора падчас аднаго з манеўраў. 36-гадовы пілот не паспеў катапультавацца і загінуў. Ахвяраў сярод гледачоў няма. Відавочцы выпадкова зафіксавалі момант трагедыі. На запісе відаць, як знішчальнік выходзіць з пятлі, але не паспявае выраўнавацца і на хуткасці разбіваецца аб ваду.