Гістарычны палёт SpaceX адмянілі з-за умоў надвор’я

28 мая 2020
Гістарычная місія SpaceX па дастаўцы астранаўтаў НАСА ў космас была скасаваная. Прычына - нялётнае надвор'е.  У раёне касмадрома было абвешчана штармавое папярэджанне. Адкладзены старт мог стаць першым запускам астранаўтаў з тэрыторыі ЗША з 2011 года, калі была завершана пілатуемая праграма шатлаў. Ракета Falcon 9 па плане павінна была вывесці на арбіту пілатуемы модуль, пасля чаго прызямліцца на платформе ў Атлантычным акіяне. Астранаўты ж працягнулі б шлях да МКС. Гледачы, якія чакалі падзею, выказалі салідарнасць з такім рашэннем. 


Запуск перанеслі на 30 мая


Перанесці запуск было вырашана на гэтую суботу. Пры ўдалым старце затраты на будучыя запускі касмічных караблёў могуць скараціцца ў разы. Раней SpaceX 19 раз паспяхова дастаўляла грузы да Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэты пілатуемы касмічны палёт - першы ў гісторыі з камерцыйнай кампаніяй. Пры паспяховай дастаўцы астранаўтаў на МКС у SpaceX зоймуцца місіямі па засваенні Месяца і Марса.