Гістарычная сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША ў Хельсінкі

16 июля 2018

Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Эксперты ўжо называюць яе гістарычнай, лідары ўпершыню сустрэнуцца ў поўнамаштабным фармаце. Кіраўнікі дзвюх краін абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва і міжнародную палітыку, у прыватнасці абмяркоўваць будуць Іран, Сірыю і Украіну. Сустрэча пройдзе пры беспрэцэндэнтных мерах бяспекі. На мяжы Фінляндыі аднавілася праверка дакументаў, над рэзідэнцыяй у Хельсінкі, дзе спыніўся Трамп, баражуюць патрульныя верталёты. За парадкам на вуліцах горада сочаць тысячы паліцэйскіх. Плануецца, што перамовы пачнуцца ў 13:20, а ў 16:50 запланавана прэс-канферэнцыя.