Даследаванне: лідарам па канцэнтрацыі фэйкаў стаў YouTube

12 января 2022

Безумоўным лідарам па канцэнтрацыі фэйкаў стаў YouTube. Асацыяцыя 80-ці фактчэкінгавых кампаній правяла даследаванне, па выніках якога зроблена выснова: галоўным інструментам распаўсюджвання смецця ў інфасферы з'яўляецца вядомая відэаплатформа. Яе праца заснавана на прынцыпе "чым больш праглядаў, тым большы прыбытак аўтара і самога YouTube". Адпаведна ў пагоні за выручкай YouTube дазваляе размяшчаць практычна любую прадукцыю, пры гэтым малаважнай з'яўляецца як праўдзівасць інфармацыі, што публікуецца, так і яе адпаведнасць этычным стандартам.