Выканавец учорашняга тэракта ў Нью-Ёрку ўчыніў выбух праз сітуацыю ў сектары Газа

12 декабря 2017

Паводле звестак CNN, бомба складалася з абрэзка металічнай трубы, батарэйкі, запалак і ёлачнай гірлянды. Прыладу 27-гадовы выхадзец з Бангладэш сабраў на працы - ён былы вадзіцель таксі. Зараз ісламіст дае паказанні. Ён раней прысягнуў на вернасць "Ісламскай дзяржаве". Ад выбуху на Манхэтэне ўчора пацярпелі тры чалавекі і сам тэрарыст, на якім няправільна спрацавала бомба.