Выканавец тэракта на Манхэтэне "натхняўся" выбухам на калядным рынку ў Берліне

12 декабря 2017

Пра гэта паведамляе "Нью-Ёрк Таймс". Акаед Ула распавёў, што атаку ён учыніў дзеля помсты за авіяўдары, якія ЗША наносілі па аб'ектах "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі, а таксама праз нядаўнія падзеі ў сектары Газа. Вядома, што 27-гадовы мігрант некалькі гадоў працаваў таксістам у Нью-Ёрку, а потым уладкаваўся электрыкам. Інструкцыю для збору бомбы ён знайшоў у Інтэрнэце. Нагадаем, падчас учорашняга выбуху ў Нью-Ёрку пацярпелі тры чалавекі. Іх жыццям нішто не пагражае.