Іспанцы знемагаюць ад анамальнай спякоты

16 июня 2017

У большасці рэгіёнаў тэмпература трымаецца на адзнацы плюс 43 градусы. У трыццаці раёнах дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Людзям не рэкамендуюць выходзіць на вуліцу без галаўных убораў і пітной вады. Напярэдадні ў Мадрыдзе каля 50-ці школьнікаў атрымалі цеплавыя ўдары. Паводле звестак сіноптыкаў, тэмпература знізіцца толькі к нядзелі і толькі на некалькі градусаў.