Іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс атрымаў траўму

1 июня 2015

Іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс атрымаў траўму рукі на канцэрце ў мексіканскай Тыхуане. Падчас выступлення артыст паспрабаваў злавіць дрон - невялікі кіруемы лятальны апарат, які выкарыстоўваецца для здымак. Іглесіяс і раней рабіў штосьці такое, каб сфатаграфаваць гледачоў, аднак гэтым разам яму не пашанцавала. Некалькі пальцаў правай рукі трапілі ў механізм і пачаўся крывацёк. Нягледзячы на гэта, Іглесіяс прадоўжыў канцэрт.