Іспанскія рабочыя выйшлі на гучны пратэст. Маніфестацыя адбылася ў горадзе Сан-Чыбраа на поўначы краіны. Тут размешчаны завод амерыканскай кампаніі па вытворчасці алюмінію, аднак кіраўніцтва прыняло рашэнне закрыць прадпрыемства. Нязгодныя з рашэннем працаўнікі стукалі каскамі, патрабуючы захаваць рабочыя месцы.
Да мітынгу далучыліся і супрацоўнікі дацкай кампаніі, якая таксама закрывае свой завод у іспанскім Вівейры. Разам яны выступаюць супраць імклівай дэіндустрыялізацыі, якая закранае ўвесь рэгіён.













