Іспанская паліцыя арыштавала двух джыхадыстаў

11 марта 2015

Паводле версіі праваахоўных органаў, яны рыхтавалі тэракт на тэрыторыі краіны. Падазраваныя - выхадцы Марока з іспанскім грамадзянствам. Іх арышт стаў часткай маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі. Паводле папярэдніх звестак, яны належаць да той жа ячэйкі, што і затрыманыя ў студзені ў Сеуце - чацвёра ісламскіх экстрэмістаў.