Адпаведную дыпламатычную ноту ў Ла-Пасэ ўручыў іспанскі пасол. Балівійскія ўлады пакуль не аб'явілі, ці прымаюць выбачэнні.
Нагадаем, 2 ліпеня самалёт, на якім Эва Маралес вяртаўся на радзіму з маскоўскага форуму, быў вымушаны зрабіць незапланаваную пасадку ў Вене. Гэта адбылося пасля таго як Іспанія, Францыя, Італія і Партугалія адклікалі дазвол на перасячэнне сваёй паветранай прасторы. Падставай паслужылі падазрэнні, што ў прэзідэнцкім лайнеры мог знаходзіцца былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн. Балівія і іншыя краіны Лацінскай Амерыкі асудзілі інцыдэнт і расцанілі яго як спробу замаху на жыццё Маралеса пры грубым парушэнні міжнародных пагадненняў.














