Іспанія прыменіць 155-ы артыкул Канстытуцыі

21 октября 2017

Ён прадугледжвае пазбаўленне рэгіёна статусу аўтаноміі, гэта значыць Іспанія атрымае поўны кантроль. Згодна з гэтым артыкулам, кіраўнікі Каталоніі будуць адхіленыя ад улады, а кіраўніцтва ў гэтай аўтаномнай супольнасці будзе ажыццяўляць прадстаўнік, прызначаны Мадрыдам, пасля чаго ў Каталоніі пройдуць выбары. Вось што сказаў прэм'ер Рахой некалькі хвілін таму.

Марыяна Рахой, прэм'ер-міністр Іспаніі: "Мы ўводзім прамое кіраванне ў Каталоніі. Сёння на пасяджэнні Кабінета міністраў Іспаніі было прынята канчатковае рашэнне задзейнічаць 155-ы артыкул Канстытуцыі краіны. Рашэнне было прынята ў сувязі з рэферэндумам, праведзеным 1 кастрычніка ў аўтаномнай супольнасці".

І сёння ж стала вядома, што міжнародныя хакеры "Энанімас" узламалі сайт Канстытуцыйнага суда Іспаніі перад экстранным пасяджэннем урада. Рэсурс быў атакаваны ў рамках кампаніі "Свабодная Каталонія", аб якой групоўка аб’явіла ў сацсетках. Зараз ён усё яшчэ недаступны для карыстальнікаў.