Іспанія адзначыла Тамаціну

31 августа 2017

Іспанія адзначыла Тамаціну - вясёлую бітву, у якой у якасці боепрыпасаў выкарыстоўваюць памідоры. У невялікі гарадок Буньёль гэтая падзея штогод прыцягвае турыстаў з усяго свету. Сёлета там сабраліся 22 тысячы ўдзельнікаў. У ход пайшлі 160 тон таматаў. Сама "бітва" доўжылася ўсяго 63 хвіліны. Гэтага часу было дастаткова, каб афарбаваць у "памідорны" колер увесь цэнтр Буньёля. А некаторыя з удзельнікаў з радасцю скарысталіся магчымасцю прыняць таматавыя ванны.