Іспанія і Кіпр адгукнуліся на заклікі дапамагчы Грэцыі

24 июля 2018

Афіны - у вогненным кальцы! З-за лясных пажараў у раёне грэчаскай сталіцы ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Паводле апошніх звестак, загінуўшых ужо 50 чалавек, больш чым 160 атрымалі апёкі або атруціліся ўгарным газам. Полымя рухаецца з вялізнай хуткасцю з-за моцнага ветру і 40-градуснай спякоты. У тушэнні ўдзельнічаюць сотні пажарных, некалькі самалётаў і верталётаў, аднак кантраляваць прыродную катастрофу практычна немагчыма. Улады Грэцыі запрасілі дапамогу ў Еўрасаюза. Ужо адгукнуліся Іспанія і Кіпр. Мясцовыя жыхары і турысты шукаюць выратавання на вадзе - людзей з узбярэжных зон эвакуіруюць на лодках. Лік дамам і аўтамабілям, якія згарэлі, пайшоў на сотні. Парушаны аўтамабільныя і авіязносіны, са строю выведзены лініі электраперадачы.