Ісландыя адклікала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз

13 марта 2015

Як адзначаецца ў заяве кіраўніка МЗС рэспублікі, урад краіны  паведаміў аб гэтым Еўрапейскай камісіі і Латвіі, (якая старшынствуе ў ЕС сёлета).  Прычыны такога рашэння - не называюцца.  Нагадаем, галасаванне адносна магчымага  ўступлення ў Еўрасаюз  прайшло ў парламенце Ісландыі ў 2009 годзе. Тады 33 дэпутаты  Альтынга выказаліся "за" далучэнне да ЕС, 28 - "супраць".