Ісландыя можа сутыкнуцца з недахопам электраэнергіі з-за здабычы біткоінаў

13 февраля 2018

Гэтым хочуць займацца ўсё больш людзей, адзначыў прадстаўнік мясцовай энергакампаніі. Паводле яго слоў, сёлета здабытчыкі біткоінаў будуць спажываць больш, чым усё насельніцтва краіны. У Ісландыі жывуць 340 тысяч чалавек. Крыптавалюту здабываюць у выніку рашэння матэматычных задач. Пры гэтым камп’ютары спажываюць шмат энергіі.