"Ісламская дзяржава" заявіла аб гатоўнасці і далей здзяйсняць тэракты ў Еўропе

24 марта 2016

Групоўка навучыла больш як 400 баевікоў для атакі. Усе яны атрымалі заданне знайсці патрэбнае месца і час для нападу ў Еўрасаюзе. Нагадаем, "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за серыю атак у лістападзе ў Парыжы і на днях у Бруселі. Раней адзін з баевікоў, які кіраваў нападамі ў Францыі распавёў, што трапіў у Еўропу ў шматнацыянальнай групе экстрэмістаў, колькасцю 90 чалавек. І такія ячэйкі, згодна з яго словамі, раскіданыя па ўсім свеце.