"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Лондане

23 марта 2017

Новыя падрабязнасці крывавага тэракта ў Лондане. Адказнасць за гэтую атаку ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Па гэтай жа справе затрыманыя восем падазроных. Ужо вядома, што сам злачынец нарадзіўся ў Брытаніі і ў нядаўнім мінулым прыцягваў увагу контрразведкі. Аднак у апошні час падазрэнняў не выклікаў. Нагадаем, у выніку тэракта ў Лондане загінулі чатыры чалавекі, параненыя 40. Урад Брытаніі прыняў рашэнне вылучыць у наступныя гады два з паловай мільярды фунтаў на ўдасканаленне нацыянальнай бяспекі і разведкі. Гэта словы прэм'ера Тэрэзы Мэй. І, як стала вядома, паліцыя ўстанавіла асобу тэрарыста, які ўчыніў напад у Лондане. Яго імя - Халід Масуд.