"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт з захопам заложнікаў у Францыі

24 марта 2018

Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за ўчарашні тэракт з захопам заложнікаў у Францыі. Лік ахвяраў сёння павялічыўся да чатырох чалавек. У бальніцы памёр афіцэр паліцыі Арно Белтрам. Падчас атакі ён прапанаваў памяняцца месцамі з заложнікам. Нагадаем, напярэдадні на поўдні Францыі адбылася серыя нападаў. Выхадзец з Марока атакаваў аўтамабіліста, забіў двух чалавек і адабраў машыну, пасля чаго адкрыў агонь па спецназаўцах, якія вярталіся з прабежкі. Затым уварваўся ў супермаркет і захапіў заложнікаў. 16 чалавек атрымалі раненні. Па падазрэнні ў дачыненні да тэракта затрыманыя двое, у тым ліку, 18-гадовая сяброўка зламысніка.