"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за суботнія тэракты ў Лондане

5 июня 2017

Як паведамляюць СМІ, напад быў помстай за надпіс "З Манчэстэра з любоўю", які пакінулі брытанскія вайскоўцы на авіябомбе. Па падазрэнні ў дачыненні да атак затрымалі 12 чалавек, у тым ліку 4 жанчыны, адзін з іх ужо адпушчаны. Нагадаем, у ноч на нядзелю трое ўзброеных мужчын на машыне пратаранілі пешаходаў на Лонданскім мосце, а затым напалі з нажамі на прахожых. Сем чалавек загінулі, 48 былі параненыя. Сярод ахвяраў - грамадзяне Канады, Францыі, Новай Зеландыі і Аўстраліі. Тэрарыстаў ліквідавалі.