"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за атаку на ўніверсітэт у Агая

30 ноября 2016

Выканаўца тэракта - студэнт амерыканскай ВНУ - родам з Самалі. Хлопец на машыне ўехаў у натоўп людзей на тэрыторыі кампуса. Потым выйшаў з машыны і пачаў наносіць прахожым удары нажом. Пацярпелі 10 чалавек. Абсалютна выпадкова побач аказаўся паліцэйскі, які і застрэліў зламысніка праз хвіліну.