"Ісламская дзяржава" пагражае новымі тэрактамі

13 июня 2017

Да заканчэння святога месяца Рамадан (а гэта 25 чэрвеня) ўзрывы могуць прагрымець у ЗША, Расіі, Еўропе, Аўстраліі, Іраку, Іране, Сірыі і на Філіпінах.

Аўдыяпасланне Абі аль-Мухаджыра, так званага прэс-сакратара экстрэмісцкай арганізацыі, з заклікам да новых злачынстваў распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. Пры гэтым для прывядзення загада ў выкананне могуць выкарыстоўвацца бомбы-ноўтбукі. Вытворцы выбуховых прыстасаванняў для "Ісламскай дзяржавы" распрацавалі іх для падрыву грамадзянскіх самалётаў. Даведацца пра спосаб актывацыі гаджэтаў-бомбаў, а таксама пра тое, што яны не вызначаюцца сканарамі ў аэрапортах, удалося хакерам разведслужбы Ізраіля. Менавіта гэтая інфармацыя прывяла да сакавіцкай забароны на правоз ноўтбукаў і іншых электронных прыстасаванняў на рэйсах, якія накіроўваюцца ў ЗША з дзесяці аэрапортаў Турцыі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.