Ісламская дзяржава атрымлівае больш як 5 мільёнаў долараў за дзень ад продажу нафты

2 октября 2014

Тэрарыстычная групоўка Ісламская дзяржава атрымлівае больш як 5 мільёнаў долараў за дзень ад продажу нафты. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Іракскай камуністычнай партыі Хамід Маджыд Муса. Нагадаем, у чэрвені баевікі захапілі чатыры невялікія радовішчы на поўначы Ірака.


Акрамя таго, яны кантралююць багаты на нафту сірыйскі рэгіён. Міжнародная кааліцыя супраць Ісламскай дзяржавы расце - напярэдадні да яе далучылася брытанская авіяцыя. Францыя накіравала ў Персідскі заліў падмацаванне - тры знішчальнікі і фрэгат. Пытанне наконт далучэння да кааліцыі разгледзіць сёння парламент Турцыі. Тым часам Штаты і іх саюзнікі працягваюць авіяўдары па пазіцыях баевікоў сёння ў наваколлях сірыйскага горада Кобані. Згодна з паведамленнямі амерыканскіх СМІ, Міністэрства абароны ЗША ўжо патраціла на аперацыю супраць тэрарыстычнай групоўкі каля мільярда долараў.