"Ісламская дзяржава" можа рыхтаваць новыя тэракты ў заходніх краінах

16 июня 2016

Ажыццявіць іх могуць як баевікі радыкальнай арганізацыі, так і яе прыхільнікі. Аб гэтым заявіў шэф ЦРУ ЗША.

Паводле слоў Джона Брэнана, тэрарыстаў перапраўляюць на Захад пад выглядам бежанцаў або звычайных падарожнікаў. Экстрэмісцкая групоўка працягвае атрымліваць ад продажу нафты дзясяткі мільёнаў долараў, якія ідуць на падрыхтоўку нападаў.