Ісламісты ў Алжыры гатовыя абмяняць амерыканскіх заложнікаў на двух сваіх аднадумцаў, якія знаходзяцца ў турмах ЗША

18 января 2013
Паводле папярэдніх звестак, падчас спецаперацыі па вызваленні заложнікаў у газаперапрацоўчым комплексе Ін-Аменаса выратаваныя 573 алжырцы і каля 70 іншаземцаў. Лёс яшчэ звыш 60 замежных палонных невядомы. Некаторыя з іх маглі загінуць. У краіне вядзецца масавая эвакуацыя замежных спецыялістаў. Аперацыя па пошуку і вызваленні заложнікаў працягваецца.