Ірландыя чакае ўдару "Афеліі"

16 октября 2017

Сіноптыкі павысілі ўзровень метэанебяспекі ў краіне з-за набліжэння ўрагану. Стыхія насоўваецца з боку Атлантычнага акіяна і сёння пасля апоўдня пранясецца над паўночнымі раёнамі Ірландыі. Магчымыя збоі ў транспартных зносінах і энергазабеспячэнні. Розгаласы ўрагану адчуюць таксама ва Уэльсе і на поўначы Англіі.