Ірландыя не стала прымаць спіс Магніцкага

2 мая 2013

Камітэт парламента краіны па міжнародных адносінах прыняў зварот да ўрада, з якога выключана патрабаванне ўвесці фінансавыя і візавыя санкцыі ў адносінах  да  расійскіх чыноўнікаў і сілавікоў, якія нібы могуць мець  дачыненне да гібелі юрыста Сяргея Магніцкага. Нагадаем, ЗША ў  сярэдзіне красавіка апублікавалі спіс з 18-ці чалавек. У Дзярждэпартаменце ўдакладнілі, што ў спіса ёсць і закрытая частка. Расійскае знешнепалітычнае ведамства  ў адказ  апублікавала спіс грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у Расію.