Іркуцкая вобласць перажывае прыродныя катаклізмы

11 июля 2019

12 ліпеня там аб’яўлены   днём жалобы. Рэгіён спрабуе справіцца з наступствамі наймацнейшай за апошнія 180 гадоў паводкі. Лік загінуўшых у выніку нашэсця вялікай вады дасягнуў 25 чалавек. Вобласці пагражае і іншая небяспека. Зараз яе ахапілі лясныя пажары. Большасць ачагоў узгарання выклікалі навальніцы. У сямі раёнах аб’яўлены рэжым НЗ. Тут усталявалася гарачае надвор'е - 30 і вышэй градусаў.