Іран прызнаў пападанне дзвюх ракет ва ўкраінскі "боінг"

21 января 2020
Іран прызнаў, што ўкраінскі "боінг" быў збіты дзвюма ракетамі. Пра гэта гаворыцца ў другой папярэдняй справаздачы Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ісламскай Рэспублікі. Паводле дакумента, снарады былі выпушчаныя па лайнеры з зенітна-ракетнага комплексу "Toр-M1" з паўночнага кірунку. 

Таксама ў Тэгеране вінавацяць французскіх і амерыканскіх калег у тым, што яны адмовіліся даць абсталяванне для расшыфроўкі чорных скрынь.