Іран спыняе выконваць некаторыя абавязацельствы па сваёй ядзернай праграме

8 мая 2019
Прэзідэнт ісламскай рэспублікі пацвердзіў, што накіраваў лісты паслам Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Кітая і Расіі.  Паводле слоў Хасана Раўхані, ён дае 60 дзён краінам на перамовы. Тэгеран гатовы спыніць прадаваць цяжкую ваду і ўзбагачаны ўран. Прынятае рашэнне стала адказам на выхад ЗША з сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў.