Іран абстраляў базы ЗША ў Іраку

8 января 2020
Гэтай ноччу Іран нанёс авіяўдары па ваенных базах ЗША ў Іраку. Гаворка ідзе не менш як пра 15 балістычных ракет. Абстраляныя былі база Айн аль-Асад і аэрапорт Эрбіля. Пакуль няясна, ці ёсць ахвяры і ці атрымалася збіць снарады амерыканскім сістэмам СПА. Атаку пацвердзілі ў МЗС Ірана. 

Махамад Зарыф, міністр замежных спраў Ірана: "Іран распачаў і ажыццявіў суразмерныя меры самаабароны ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН, ударыўшы па базе, з якой ажыццяўляўся баязлівы ўзброены напад на нашых грамадзян і высокапастаўленых службовых асоб. Мы не імкнемся да эскалацыі або вайны, але будзем абараняць сябе перад тварам любой агрэсіі".

Атака стала адказам на забойства генерала Касема Сулеймані 

Атака стала адказам на забойства генерала Касема Сулеймані, заявілі ў корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі і прыгразілі: калі ЗША вырашаць адказаць на гэты абстрэл, наступныя ракеты Ірана паляцяць ужо ў бок тэрыторыі ЗША.

У Белым доме зараз актыўна абмяркоўваюць сітуацыю - вакол рэзідэнцыі павышаныя меры засцярогі. Паведамляецца таксама пра званок кіраўніка Пентагона Марка Эспера ў офіс прэм'ер-міністра Ірака. Сітуацыю каментуе ў "Твітэры" і Дональд Трамп.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "Усё ў парадку! Ракеты былі выпушчаныя з Ірана па дзвюх ваенных базах, размешчаных у Іраку. Колькасць ахвяр і нанесеная шкода высвятляюцца. Пакуль усё ідзе добра. На сёння ў нас самыя магутныя і добра ўзброеныя вайскоўцы ў свеце! Я зраблю заяву заўтра раніцай".

Нягледзячы на заспакаенні кіраўніка Белага дома, трывожныя навіны паведамляюць сірыйскія СМІ: у бок Ірака высунуліся амерыканскія войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі.  Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША забараніла палёты амерыканскім авіякампаніям не толькі над тэрыторыямі Ірана і Ірака, але і над Персідскім і Аманскім залівамі.