Іран і Ізраіль абмяняліся ракетнымі ўдарамі

10 мая 2018

Іранскія сілы выпусцілі 20 ракет па ізраільскіх вайскоўцах на Галанскіх вышынях. Некаторыя са снарадаў былі збітыя, паведамілі ў арміі Ізраіля і адзначылі, што зроблены захады ў адказ. Якія менавіта, не ўдакладняецца. У той жа час ізраільскія самалёты нанеслі ўдары па ваенных цэлях ля падножжа Галанскіх вышынь. Сірыйскае агенцтва САНА сцвярджае, што сілы СПА перахапілі ракеты. Пра магчымых ахвяр і параненых з двух бакоў інфармацыі няма.