Іран гатовы скарачаць ядзерныя абавязацельствы

21 октября 2019
Тэгеран у найбліжэйшы час гатовы прыступіць да рэалізацыі чацвёртага этапа па скарачэнні абавязацельстваў па ядзернай здзелцы. Аб гэтым паведамляюць у іранскім МЗС. Зрэшты, улады краіны яшчэ спадзяюцца, што да крайніх мер звяртацца не прыйдзецца, калі еўрапейскія ўдзельнікі здзелкі вернуцца да выканання Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў. Нагадаем, летась ЗША ў аднабаковым парадку выйшлі з пагаднення і ўвялі супраць Ірана жорсткія санкцыі. У адказ Тэгеран стаў паступова адмаўляцца ад пунктаў па здзелцы, напрыклад, вярнуўся да ўзбагачэння ўрана і перастаў абмяжоўваць сябе ў сферы ядзерных даследаванняў і распрацовак.