Іран гатовы неадкладна пачаць перамовы аб сваёй ядзернай праграме

25 сентября 2013

Пра гэта заявіў новы прэзідэнт краіны Хасан Раўхані з трыбуны Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Ён прапанаваў адмовіцца ад практыкі міжнародных санкцый. Паводле слоў Раўхані, яны парушаюць правы чалавека на мірнае жыццё, адукацыю і медыцыну. Нагадаем, рознага роду міжнародныя санкцыі дзейнічаюць у дачыненні Ірана ў сувязі з падазрэннямі заходніх краін у тым, што Ісламская рэспубліка стварае атамную зброю. Хасан Раўхані падкрэсліў, што ядзерная праграма Ірана мае выключна мірныя мэты.