Іракскім вайскоўцам удалося заняць горад Эль-Фалуджа

30 мая 2016

Іракскім вайскоўцам удалося заняць горад Эль-Фалуджа, захоплены баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Улады паведамляюць аб выяўленні мноства тунэляў, якія вядуць ад ускраін горада да яго цэнтра. Тэрарысты захапілі Эль-Фалуджу больш чым два гады таму. Штурм горада пачаўся тыдзень таму. За гэты час армія вызваліла некалькі населеных пунктаў. Быў забіты і кіраўнік гарадской ячэйкі ІДІЛ Хаджы Хамза.