Іракскія ўзброеныя сілы ўвайшлі ў горад Эль-Фалуджа, захоплены баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Гэта быў адзін з найбуйнейшых гарадоў у краіне - тут пражывалі 350 тысяч чалавек. Вайскоўцы ўвайшлі ў горад з трох кірункаў. Пазней яны знайшлі сетку разгалінаваных тунэляў, выкапаных тэрарыстамі. Іракскія вайскоўцы пачалі аперацыю па вызваленні Эль-Фалуджы тыдзень таму. За гэты час армія вызваліла некалькі населеных пунктаў. Акрамя таго, быў забіты кіраўнік гарадской ячэйкі ІГІЛ Хаджы Хамза.
Іракскія ўзброеныя сілы ўвайшлі ў горад Эль-Фалуджа
30 мая 2016













